Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акупацыя і барацьба з ворагам у в. Гарочычы

Дата: 19 мая 2015 в 19:20, Обновлено 8 мая 2024 в 11:31

   22 чэрвеня 1941 года мірнае жыццё нашай вёскі, як і ўсёй краіны, парушыла вайна. Сотні жыхароў былі мабілізаваны на фронт. Каля ста з іх загінулі на фронце і ў партызанскіх атрадах.

   У ноч з 21 на 22 жніўня ў Калінкавічы ўвайшлі фашысты. Напярэдадні была захоплена ворагам і вёска Гарочычы. Гітлераўцы ўстанавілі жорсткі і бязлітасны “новы парадак”. Ворагі не шкадавалі ні старых, ні дзяцей, ні жанчын. З 69 мірных жыхароў нашай вёскі, якіх знішчылі фашысты, 8 чалавек - гэта дзеці, якія не дасягнулі 15-ці гадоў. Не пражыў і года Віця Буднік , у гадавалым узросце загінула Валя Бічан, у 1944 годзе загінуў ад разрыву міны шасцігадовы Віця Салдаценка. Сярод загінуўшых мірных жыхароў- 20 жанчын. Жывымі былі спалены Дронік Піліп Антонавіч, Харлан Васіліса Сямёнаўна і яшчэ 6 чалавек. Фашысты расстралялі яўрэяў, якія жылі ў вёсцы, а таксама тых актывістаў савецкай улады , якіх  змаглі высачыць. Так загінулі ў 1941 годзе Фрыдман Волька разам з жонкай , Флеер Міра і некаторыя іншыя.

    Некаторыя жыхары нашай вёскі былі  вывезены ў нямецкае рабства. У Германіі трагічны лёс напаткаў Фёдара Мельнікава і Віктара Зіновіча , якія ўключыліся ў рух Супраціўлення.

    Усенародная барацьба разгарнулася і на акупіраванай тэрыторыі. У нашым раёне ў чэрвені 1942 года быў створаны партызанскі атрад імя К.Я.Варашылава. У гэты атрад у лістападзе 1942 года ўлілася група з 23 жыхароў вёсак Гарочычы, Перадзельнае, Рудзенька, Рудніца: Рубанік Мікалай Васільевіч, Чарнякоў Пархом Самойлавіч, Назаранка Мікалай Мікітавіч, Цітоў Мікалай Паўлавіч, Чарняк Андрэй Макаравіч, Назаранка Аляксей Данілавіч, Гарбун Якаў Панцялеевіч, Гарбун Андрэй Андрэевіч, Чарнякоў Мікалай Адамавіч, Куцый Фёдар, Мужчынін Павел, Баян Міхаіл Юр’евіч, Цішкевіч Мікалай Паўлавіч, Мятлушка Кірэй, Мятлушка Міхаіл, Карней Сяргей, Чарнякоў Савелій Пятровіч, Салук Міхаіл, Яворын Ігнат Мілеевіч, Краўцоў Фёдар Іванавіч, Прэстань Міхаіл.

    У якасці арганізатараў гэтай групы выступілі Назаранка Сямён Макаравіч і Чарнякоў Іосіф Адамавіч. З названай групы загінулі ў баях Рубанік Мікалай Васільевіч 1918 г. н., Гарбун Якаў Панцялеевіч 1921 г.н., Чарнякоў Савелій Пятровіч 1908 г.н., Прэстань Міхаіл 1924 г.н.

    У маі 1943 года , калі атрад імя К.Я.Варашылава быў разгорнуты ў 99-ю Калінкавіцкую партызанскую брыгаду, шмат хто з партызан  групы трапіў ў склад 3-га атрада імя М.А. Шчорса ( камандзір М.Я.Камароў, начальнік штаба (май-лістапад 1943г.) Л.А.Волкаў).

    У атрад імя М.А.Шчорса з тых жа вёсак ў чэрвені 1943 года прыбыла і другая група мясцовых жыхароў: Хмялеўскі Артур, Назаранка Уладзімір Цітавіч, Зіновіч Іван Іванавіч, Пунтус Мікалай, Коласаў Аляксандр, Кужэлка Міна, Назаранка Пархом, Башак Сцяпан. Шмат каму з партызан было 18-19 гадоў.

    У вёсках Гарочычы і Убалаць дзейнічала падпольная група , удзельнікі якой падтрымлівалі  сувязь з Даманавіцкім партызанскім атрадам( 1 чэрвеня 1943 года разгорнуты ў 101-ю Даманавіцкую партызанскую брыгаду) і атрадам імя К.Я.Варашылава. У склад групы ўваходзілі падпольшчыкі: Зіновіч Х.С., Зіновіч Н.Е., Казлова Е.Я., Казько Міхаіл. ЯворынаЛ.М., Некрашэвіч А.С. Кіраўніком групы быў Р.Е.Зіновіч- партызанскі сувязны B разведчык. 3 мая 1943 года ён ваяваў у партызанскім атрадзе “Мсцівец”, затым у спецгрупе НКДБ БССР “Далёкаўсходняя”. Сувязным атрада імя М.А.Шчорса быў Міле Абрадавіч Яворын.              

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.